Грамадзянская кампанія дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі BY_Help за 10 дзён выплаціла паўмільёна рублёў.
Яна атрымала каля 7 тысяч заявак, 2,2 тысячы ўжо задаволілі. Каля 10% заявак перадалі ў партнэрскія ініцыятывы.
Ад пачатку дзейнасьці BY_Help выплаціла агулам 2,8 мільёна рублёў на дапамогу рэпрэсаваным.
Кампанія BY_help дапамагае арыштаваным, аштрафаваным, пабітым і параненым сілавікамі, у выключным выпадку — аплатай адвакацкіх паслугаў.
Большая частка выплатаў ідзе параненым і аштрафаваным.
Заяўкі апрацоўваюць паводле жывой чаргі, тэрмін разгляду — 3-4 тыдні, тлумачыў Андрэй Стрыжак у сваім фэйсбуку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крыптабіржа адмовілася выдаваць уладам Беларусі пэрсанальную інфармацыю фонду салідарнасьці BYSOL ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны сапраўды блізкія да перамогі. Лукашэнка пацярпіць паразу», — кіраўнік Эўрапейскай народнай партыі Дональд Туск