Пасольства ЗША раіць амэрыканцам у Беларусі на тры дні запасьціся ежай і гатоўкай

Пасольства ЗША ў Беларусі, архіўнае фота

Пасольства Злучаных Штатаў апублікавала папярэджаньне для грамадзянаў ЗША ў Беларусі.

У зьвязку з пратэстамі, якія кожны дзень адбываюцца Беларусі, а таксама з ультыматумам, выстаўленым Сьвятланай Ціханоўскай на 26 кастрычніка, пасольства раіць амэрыканцам дбаць пра сваю бясьпеку.

  • Унікаць масавых збораў
  • Сачыць за навінамі
  • Пільнаваць навакольную сытуацыю
  • Запасьціся ежай, вадой, лекамі, грашыма і іншымі рэчамі першай неабходнасьці прынамсі на тры дні
  • Заўсёды мець пры сабе пашпарт
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Заклікалі ўступіць у дыялёг з сапраўднымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці». Бурэль і Пампэо абмеркавалі Беларусь
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны сапраўды блізкія да перамогі. Лукашэнка пацярпіць паразу», — кіраўнік Эўрапейскай народнай партыі Дональд Туск