23 кастрычніка польскі прэзыдэнт Анджэй Дуда здаў тэст на каранавірус. Вынік станоўчы.
Пра гэта паведаміў у твітэры дзяржаўны сакратар канцылярыі прэзыдэнта Блажэй Спыхальскі.
Ён дадаў, што прэзыдэнт пачуваецца добра і сыходзіць на карантын.
У Польшчы 23 кастрычніка памерлі 168 чалавек з каранавірусам, за дзень больш як у 12 тысяч чалавек выявілі COVID-19. За час пандэміі зафіксавалі больш за 214 тысяч выпадкаў, памерлі больш як 4 тысячы чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хай яму гэты сыр уводзяць». Лекар зь Віцебску расказаў пра сытуацыю з каранавірусам і рэцэпты Лукашэнкі