Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль 23 кастрычніка абмеркаваў праз тэлефон зь дзяржаўным сакратаром ЗША Майкам Пампэо пытаньні ў кантэксьце трансатлянтычнага партнэрства, уключаючы сытуацыю ў Беларусі, паведаміла Эўрапейская замежнапалітычная служба.
«Дзяржаўны сакратар Пампэо і высокі прадстаўнік ЭЗ Бурэль заклікалі ўлады Беларусі ўступіць у канструктыўны дыялёг з сапраўднымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, у прыватнасьці, з Каардынацыйнай радай, створанай Сьвятланаю Ціханоўскаю. ЭЗ і ЗША пацьвердзілі сваю рашучую падтрымку незалежнасьці і сувэрэнітэту беларусаў», — гаворыцца ў паведамленьні, распаўсюджаным у Брусэлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны сапраўды блізкія да перамогі. Лукашэнка пацярпіць паразу», — кіраўнік Эўрапейскай народнай партыі Дональд Туск