Саюз беларускіх пісьменьнікаў і ПЭН-цэнтар 22 кастрычніка выступілі з супольнай заявай, у якой асудзілі рэпрэсіі супраць свабоды думкі і творчасьці.
«У Беларусі ў поствыбарчы пэрыяд адбываецца мэтанакіраваны ціск на свабоду выказваньня, думкі і творчасьці.
Мы зьвяртаем увагу на беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі супраць творцаў, сяброў беларускіх творчых арганізацыяў».
Аўтары заявы нагадваюць, што цяпер за кратамі філёзаф Вольга Шпарага і паэт Дзьмітры Строцаў, якія рэалізоўвалі сваё права на мірныя сходы, свабоду слова і думкі.
«Мы выказваем рашучы пратэст у сувязі з рэпрэсіямі супраць інтэлектуальнай і творчай эліты».
Аўтары заявы заклікалі спыніць перасьлед творцаў і ўсіх грамадзянаў краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паэта асудзілі на 13 сутак за тое, што паказваў «вікторыю»Рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў і журналістаў. Што важна ведаць
- Праваабаронцы «Вясны» задакумэнтавалі больш за 500 сьведчаньняў катаваньняў.
- Больш за 30 000 чалавек былі затрыманыя.
- На пратэстоўцаў завялі больш за 900 крымінальных спраў.
- Журналісты ў Беларусі адседзелі ўжо больш за 500 дзён адміністрацыйнага арышту.
- Зафіксавана больш за 400 парушэньняў правоў журналістаў.
- У краіне 144 палітычныя вязьні.