22 кастрычніка праваабарончая група «Рэпартэры бязь межаў» афіцыйна завярнулася да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з заклікам асудзіць «беспрэцэдэнтны ціск» на журналістаў і цэнзуру ў Беларусі ў сувязі з падзеямі пасля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні.
Паводле інфармацыі арганізацыі, яна просіць экспэртаў ААН па правах чалавека «прыкласьці ўсе намаганьні, каб прымусіць улады Беларусі забясьпечыць неадкладнае спыненьне любых злоўжываньняў у дачыненьні да журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі, а таксама перашкод для свабоды інфармацыі».
Медыягрупа таксама заклікала расьсьледаваць парушэньні правоў журналістаў, у тым ліку на міжнародным узроўні, і пакараць вінаватых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяцём журналістам прысудзілі 13–15 дзён арышту за асьвятленьне акцыяў пратэсту«Улады Беларусі жорстка і нястомна душаць свабоду інфармацыі больш за тры месяцы, хоць гэта зьяўляецца ключавым элемэнтам дэмакратыі і вяршэнства закона ў Беларусі. Вельмі важна, каб ААН прыклала ўсе намаганьні для таго, каб журналісты маглі свабодна, бесьперашкодна і ў поўнай бясьпецы асьвятляць далейшыя дэманстрацыі і іншыя падзеі, якія ўяўляюць грамадзкі інтарэс», — цытуе РБК кіраўніка юрыдычнага аддзела Пола Копіна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шкада, не было фотаапарата, рабіў бы партрэты зьняволеных»: Як фотакарэспандэнты Грыдзін і Васюковіч адседзелі 11 сутакЗ моманту выбараў арганізацыя паведаміла пра сотні парушэньняў правоў журналістаў у Беларусі, у тым ліку пра 290 арыштаў.
У цяперашні час пад вартай знаходзяцца сем супрацоўнікаў СМІ.
У сусьветным індэксе свабоды прэсы 2020 года Беларусь займае 153-е месца са 180.