Сэнат літоўскага Ўнівэрсытэту імя Вітаўта Вялікага (УВВ) прысвоіў ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч званьне ганаровага доктара, паведаміў унівэрсытэт у чацьвер.
Па словах рэктара Ёзаса Аўгуціса, гэтае званьне пісьменьніцы прысвоена за ўнёсак у дакумэнтальную мастацкую літаратуру, разьвіцьцё дэмакратыі і правоў чалавека, у захаваньне гістарычнай і многагалосай памяці людзей, значныя намаганьні ў абарону каштоўнасьцяў свабоды і правасудзьдзя, піша Delfi.
«Наш унівэрсытэт рады і ганарыцца тым, што паважаная пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч прымае рэгаліі доктара УВВ і плянуе прыбыць у Літву, каб сустрэцца з грамадзкасьцю, як толькі абставіны гэта дазволяць», — адзначыў у заяве рэктар УВВ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмію імя Сахарава атрымала беларуская апазыцыя, прадстаўленая Каардынацыйнаю радаю