Мэдыкі дыягнаставалі каранавірус у сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Паўла Латушкі. Пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале.
«На жаль, у мяне дыягнаставаны каранавірус. У цэлым адчуваю сябе добра, тэмпэратуры ня маю. Знаходжуся на самаізаляцыі, але працягваю працаваць, бо перакананы: для нас зараз вельмі важным iсьцi да перамогi. Беражыце сябе, мае шаноўныя!», — напісаў Павал Латушка, які цяпер знаходзіцца ў Варшаве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка адказаў на пагрозу Лукашэнкі чыноўнікам, што апазыцыя будзе «рваць іх на кавалкі»У пачатку верасьня Павал Латушка пакінуў Беларусь, патлумачыўшы гэта небясьпекай зьняволеньня. Раней за мяжу выехала ягоная сям'я.
На гэты момант усе чальцы прэзыдыюму Каардынацыйнай рады або ў турме, або пад хатнім арыштам, або ў вымушанай эміграцыі.