Чатырох з шасьці журналістаў, арыштаваных пасьля затрыманьня пераважна ў мінулыя выходныя, перавялі з ізалятару ў Менску ў Баранавічы, паведаміў БелаПАН з спасылкай на Беларускую асацыяцыю журналістаў.
Каго перавялі ў Баранавічы
- Вадзім Заміроўскі (БелаПАН, Tut.by),
- Усевалад Зарубін (БелаПАН, Tut.by),
- Алесь Любянчук («Белсат»),
- Арцём Маёраў («Беларусы і рынак»).
Хто застаўся ў Менску на Акрэсьціна
- Алена Доўнар (фрылянсэр),
- Дар’я Сьпявак (Onliner),
Паводле БАЖ, раніцай 22 кастрычніка ў Баранавічы выехала калёна аўтазакаў з затрыманымі. Сваякі затрыманых, якія сёньня прыйшлі зь перадачамі на Акрэсьціна, высьвятляюць, дзе яны.
Чацьвер — адзіны дзень на тыдні, калі прымаюць перадачы для арыштаваных на Акрэсьціна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «10 тысяч ня могуць перамагчы 9 мільёнаў», — Максім Кац пра суд над Лукашэнкам, будучыню Калесьнікавай і прыезд у МенскВадзіма Заміроўскага, Усевалада Зарубіна і Дарʼю Сьпявак затрымалі 17 кастрычніка падчас асьвятленьня маршу студэнтаў у цэнтры Менску. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў недазволенай акцыі. Заміроўскага і Зарубіна арыштавалі на 15 дзён, Сьпявак — на 13.
Алеся Любенчука і Арцёма Маёрава затрымалі 18 кастрычніка падчас «Партызанскага маршу» ў Менску. Іх асудзілі на 15 дзён арышту.
Справы ўсіх журналістаў у Кастрычніцкім судзе разглядала Алена Жывіца.
Алену Доўнар затрымалі 26 верасьня на жаночым маршы ў Менску і арыштавалі на 15 содняў, а потым дадалі яшчэ 15.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–кастрычнік 2020. Мы — сьведкі. „«Зэкі» з нараў падскочылі ад жаху“. АБНАЎЛЯЕЦЦАУ Берасьці суд адправіў справу супраць журналістаў на дапрацоўку
Тым часам у Берасьці суд адправіў на дапрацоўку справу журналістаў Максіма Хлябца і Рамана Чмяля. Іх затрымалі 18 кастрычніка падчас асьвятленьня пратэставай акцыі ў Берасьці, паведаміла БАЖ.
21 кастрычніка яго з ізалятара прывезьлі ў суд. Адвакат адразу заявіла хадайніцтва, каб ёй далі час азнаёміцца з справай. Судзьдзя пагадзіўся, і іх выпусьцілі з-пад варты.
22 кастрычніка судзьдзя адправіў справу на дапрацоўку.
Рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў і журналістаў. Што важна ведаць
- Праваабаронцы «Вясны» задакумэнтавалі больш за 500 сьведчаньняў катаваньняў.
- Больш за 30 000 чалавек былі затрыманыя.
- На пратэстоўцаў завялі больш за 900 крымінальных спраў.
- Журналісты ў Беларусі адседзелі ўжо больш за 500 дзён адміністрацыйнага арышту.
- Зафіксавана больш за 400 парушэньняў правоў журналістаў.
- У краіне 144 палітычныя вязьні.