Зьнік паэт Дзьмітры Строцаў

Дзьмітры Строцаў

Сёньня раніцай у Менску зьнік паэт Дзьмітры Строцаў. Пра гэта паведаміла на сваім профілі ў Фэйсбуку жонка паэта Аня Строцава.

«Мы зь Дзімкам рассталіся недалёка ад дома прыкладна ў 11. Пасьля гэтага зь ім нікому не ўдалося зьвязацца. Па працы ні з кім сёньня на сувязь ня выйшаў. Усе тэлефоны маўчаць, у сетцы няма», — напісала Аня Строцава.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітры Строцаў: «Як паэт я аказаўся гатовы»