Упершыню ўлада мусіць даганяць,— экспэрты пра заявы Аляхновіча, Кавальковай і Латушкі

Пра што сказалі чальцы прэзідыюму Каардынацыйнай Рады і дарадца Ціханоўскай на прэсавай канфэрэнцыі? Навошта Радзе і Ціханоўскай эканамічная праграма, якую агучыў Алесь Аляхновіч? Якія шанцы на посьпех ультыматуму Ціханоўскай і якія наступствы ён ужо мае?

Гэтыя тэмы абмяркоўваюць у Праскім акцэнце палітычныя аналітыкі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў і палітоляг, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.

Карбалевіч:

  • Палітыкі рабілі правільна і перад выбарамі і пасьля, калі не ўдакладнялі сваю эканамічную праграму. Бо не эканамічныя пытаньні зьяўляюцца галоўнымі пытаньнямі беларускага крызісу.
  • Перафразуючы Чэрчыля, эканоміка — занадта сур’ёзная справа, каб давяраць яе эканамістам.
  • Трэба было рабіць акцэнт на скасаваньне кантрактнай сыстэмы.

Казакевіч:

  • Палітычны крызіс зацягваецца, таму трэба прапанаваць нейкую візію будучыню краіны.
  • Гэта пазыцыя не адной сілы — гэта супольная пазыцыя розных палітычных сілаў.
  • Упэўненасьці ў посьпеху ўльтыматуму ў мяне засталося столькі ж, колькі было да прэсавай канфэрэнцыі Аляхновіча, Латушкі і Кавальковай.
  • Крызіс працягнецца яшчэ некалькі месяцаў.
  • Прыхільнікі Лукашэнкі жылі па-за палітыкай. А цяпер крызіс і іх выштурховае ў палітыку. Ім гэта некамфортна.
  • Упершыню ўлада ў ролі даганяючай. Яна толькі рэагуе на ініцыятывы іншага боку. Дынаміку палітычнага працэсу вызначае не дзяржава.

Цыганкоў:

  • Эканамічная праграма здымае нэгатыўныя чаканьні, якія спараджае прапаганда і прамовы Лукашэнкі.
  • Праграма Аляхновіча паказвае, што ўсё будзе рабіцца паступова і лагодна.
  • Гэта ў нечым падобна на праграму Бабарыкі.
  • Гэта вельмі мудрая праграма з палітычнага пункту гледжаньня.
  • Гэта добра, што выводзяць на мітынгі «ябацек». Гэта і для іх нейкі палітычны выбар, палітызуецца і іх бок.