У Магілёве на мэдыка, параненага падчас затрыманьня, склалі ў турме трэці пратакол за ўдзел у пратэстах

Belarus - Andrej Viarbicki

Яму пагражае яшчэ да 15 дзён арышту на дадатак да 26, на якія ён ужо асуджаны.

На рэнтген-лябаранта магілёўскай стаматалягічнай паліклінікі Андрэя Вярбіцкага ў ізалятары, дзе яго трымаюць ад 29 верасьня, склалі яшчэ адзін пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня за ўдзел 6 верасьня ў «Маршы адзінства».

На дадатак да ўжо прысуджаных Ленінскім раённым судом Магілёва 26 дзён арышту яму пагражае яшчэ 15.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволенага і пабітага мэдыка-рэнтгеноляга паўторна асудзілі ў Магілёве

Пра гэта даведалася жонка мэдыка з тэлефоннай гутаркі зь ім. Паводле яе, у міліцыянтаў ёсьць падставы для складаньня яшчэ аднаго пратаколу на мужа. Суд па новым пратаколе заплянаваны на 26 кастрычніка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На два тыдні арышту асудзілі высокакваліфікаванага мэдыка, траўмаванага падчас акцыі ў Магілёве 

Андрэя Вярбіцкага затрымалі 27 верасьня, калі сілавікі ўжылі спэцсродкі для разгону акцыі пратэсту «Народная інаўгурацыя». Яму разьбілі твар, расьсеклі лоб. Тры дні ён ляжаў у шпіталі.