Суд Заводзкага раёну Менску асудзіў удзельнікаў гурту Laudans за выступ у раёне вуліцы Ангарскай. Раней за такі ж імправізаваны дваровы канцэрт былі пакараныя Аляксандар Памідораў і Ўладзіслаў Наважылаў.
Рашэньне адносна ўдзельнікаў калектыву Андрэя Лугіна і Алены Палачанскай агучыла судзьдзя Настасься Осіпчык — па 15 сутак кожнаму.
Музыкаў затрымалі адразу пасьля выступу ўвечары 20 кастрычніка, ноч яны правялі ў ізалятары на Акрэсьціна. Абодвух абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Міліцыянты засьведчылі, што бачылі ў слухачоў «сымболіку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пратэставы «Марш» ад Аляксандра Памідорава і бубначоў Drum Ecstasy. ВІДЭА19 верасьня там жа пасьля канцэрту затрымалі рок-музыкаў Аляксандра Памідорава і Ўладзіслава Наважылава. Ім прысудзілі па 8 сутак арышту.