Юры Варонежцаў быў адказным сакратаром Камісіі расьсьледаваньня прычын аварыі на ЧАЭС Вярхоўнага Савету СССР. Выступаў супраць забыцьця наступстваў Чарнобылю і будаўніцтва новай АЭС у Беларусі.
Пра сьмерць паведаміла гомельскае выданьне «Сильные новости».
У 1989 годзе Юры Варонежцаў стаў дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР ад Гомля. Займаўся там расьсьледаваньнем аварыі на Чарнобыльскай АЭС і наступствамі катастрофы. Ён вынайшаў дазымэтар гама-выпраменьваньня. Выступаў супраць забыцьця наступстваў Чарнобылю і будаўніцтва новай АЭС у Беларусі.
Варонежцаў — аўтар больш як 30 вынаходзтваў, 2 манаграфіяў і каля 50 навуковых публікацыяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тое, што робіцца ў чарнобыльскіх раёнах, — гэта злачынства, — Варонежцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Разгул дэмакратыі». 30 гадоў таму пачаўся Першы зьезд народных дэпутатаў СССР