Лукашэнка прызначыў новых рэктараў трох ВНУ, чые студэнты ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту

Выкладчыкі выйшлі падтрымаць студэнтаў каля МДЛУ. 5 верасьня 2020 году.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых рэктараў ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце, Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў і Берасьцейскім дзяржаўным тэхнічным унівэрсытэце.

Рэктарам МДЛУ прызначана Натальля Лапцева, якая дагэтуль узначальвала ў гэтым унівэрсытэце факультэт нямецкай мовы.

Новай кіраўніцай БДУКМ стала былая першая намесьніца міністра культуры Натальля Карчэўская.

У БрДТУ пасаду рэктара атрымаў Аляксандар Бахановіч (экс-прарэктар па вучэбнай працы БНТУ).

У паведамленьні блізкага да Лукашэнкі тэлеграм-каналу «Пул первого» адзначана, што кадравыя рашэньні ён прыняў «з мэтай навесьці там парадак».