Віленчукі з аўторка змогуць атрымаць у аптэках бясплатна таблеткі ёдыду калію, паведамілі гарадзкія ўлады.
Як паведамляе Delfi, прэпарат для абароны шчытавіцы залозы ў выпадку аварыі на атамнай станцыі жыхары Вільні змогуць атрымаць у некалькіх аптэчных сетках, паказаўшы асабісты дакумэнт. Таблеткі ёду будуць выдаваць усім, хто мае пацьверджаньне, што жыве ў Вільні.
11 кастрычніка ў рэактары першага энэргаблёку Беларускай атамнай электрастанцыі запусьцілі кіраваную ланцуговую рэакцыю дзяленьня, паведаміла Міністэрства энэргетыкі ў сваім тэлеграм-канале.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каб не давялося пісаць „Астравецкай малітвы“». Прэзыдэнт Літвы сустрэўся са Сьвятланай АлексіевічРэактар вывелі на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасьці. Такім чынам паклалі пачатак жыцьцёваму цыклю рэактару.
Наступным этапам мае стаць запуск першага энэргаблёку АЭС з уключэньнем у энэргетычную сыстэму краіны. Раней урад Беларусі перанёс тэрмін поўнага ўводу БелАЭС з 2020 на 2022 год
Беларускую АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасьцю 2400 мэгаватаў будуюць паводле расейскага праекту каля Астраўца на Горадзеншчыне. Генэральны падраднік будоўлі — расейская кампанія «Росатом».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: Электраэнэргія зь Беларусі будзе паступаць у Літву насуперак парлямэнцкай забароне