19 кастрычніка ў галоўным корпусе БДУ на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі каля сотні студэнтаў правялі акцыю пратэсту, паведамляе «Эўрарадыё».
Хлопцы і дзяўчаты выступілі супраць гвалту на вуліцах, а таксама выказалі салідарнасьць з затрыманымі студэнтамі.
Пратэстоўцы выступілі і супраць новага законапраекту аб пазбаўленьні стыпэндый за дзесяць гадзін пропускаў заняткаў.