Міжнародны гросмайстар Уладзіслаў Кавалёў адмовіўся гуляць у чэмпіянаце Беларусі і падпісаў адкрыты ліст з палітычнымі патрабаваньнямі да ўладаў, паведамляе Свабоднае аб’яднаньне спартоўцаў.
Уладзіслаў Кавалёў — адзіны беларускі шахматыст, які ўваходзіць у першую сусьветную сотню. Ён прысутнічаў на лёсаваньні чэмпіянату краіны, але за некалькі гадзін да старту вырашыў байкатаваць турнір.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не магу рабіць выгляд, што нічога не адбываецца», — віцэ-прэзыдэнтка FIDE Анастасія СарокінаПрычынай стала тое, што Рэспубліканскі цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі ў шахматах і шашках падрыхтаваў «дадатковае пагадненьне» да кантрактаў. Паперы спартоўцам раздалі якраз на адкрыцьці чэмпіянату Беларусі.
У дакумэнце сярод іншага прапісаная забарона на публічныя выказваньні без узгадненьня з наймальнікам, а таксама абмежавальныя пункты, якія маюць палітычны падтэкст. Уладзіслаў Кавалёў палічыў гэта парушэньнем сваіх канстытуцыйных правоў, подпіс пад пагадненьнем не паставіў і ад спаборніцтваў адмовіўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лішняя» Раманоўская: чэмпіёнку сьвету за грамадзянскую пазыцыю перавялі ў аматарыРазам зь ім ад удзелу ў найвышэйшай лізе адмовіліся гросмайстар Яўген Падольчанка, міжнародны майстар Віталь Мерыбанаў, якія таксама падпісалі адкрыты ліст спартоўцаў.
Раней свае подпісы пад патрабаваньнямі да ўладаў паставілі старшыня Беларускай фэдэрацыі шахмат Анастасія Сарокіна, а таксама Андрэй Жыгалка і Сяргей Азараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандра Герасіменя зьехала ў Вільню і ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасьціАгулам пад лістом падпісаліся больш за 900 прадстаўнікоў спартовай галіны, многія ўжо зьведалі ціск з боку функцыянэраў: выключаныя з нацыянальных зборных, пазбаўленыя стыпэндый ці кінутыя за краты.