Як адзначаецца ў паведамленьні арганізацыйнага камітэту Кангрэсу, ён стане плятформай для абмеркаваньня актуальных праблем, распрацоўкі стратэгіі выхаду з крызісу, аднаўленьня зносінаў паміж беларусамі ўсяго сьвету.
Удзельнічаць у якасьці сьпікераў Кангрэсу далі згоду:
- Сьвятлана Ціханоўская і прадстаўнікі яе штабу
- Івонка Сурвіла і прадстаўнікі Рады БНР
- Павал Латушка, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады
- Вольга Карач, палітык і грамадзкая дзяячка
- Арцём Лядоўскі, заснавальнік таварыства «Беларусы замежжа»
- Iгар Ляшчэня, дыплямат, былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне.
Арганізацыйны камітэт Кангрэсу мяркуе, што яго правядзеньне ў онлайн-фармаце дазволіць сфармаваць некалькі тэматычных сэкцый, уключыць у праграму многіх аўтарытэтных прадстаўнікоў розных рухаў і ініцыятываў, палітычных і эканамічных аглядальнікаў, экспэртаў у розных галінах, якія жывуць і працуюць па ўсім сьвеце ў розных часавых паясах.
Аргкамітэт заклікае ўсе зацікаўленыя бакі далучыцца да Сусьветнага кангрэсу беларусаў. Сайт Кангрэсу — belaruscongress.org.