Два шэсьці пэнсіянэраў у Менску: апазыцыйнае і праўладнае. Фотагалерэя
Марш пэнсіянэраў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі
Удзельнікі праўладнага шэсьця
«Марш мудрасьці» крочыць далей па галоўным праспэкце сталіцы
Многія ўдзельнікі «Маршу мудрасьці» трымаюць плякаты
Два маршы ідуць адзін за адным: наперадзе — апазыцыйны, за ім — праўладны
Ніна Багінская ўзначальвае «Марш мудрасьці»
Удзельнікі праўладнага маршу дайшлі да плошчы Перамогі, усклалі кветкі да помніка Перамогі і вярнуліся ў аўтобусы, якія прывезьлі іх на марш
Азтобусы з удзельнікамі праўладнага маршу разьяжджаюцца
Удзельнікі апазыцыйнага маршу пайшлі далей, да плошчы Якуба Коласа
Былая вядоўца БТ Арына Ястраб
«Марш мудрасьці» дайшоў да плошчы Якуба Коласа. На завяршэньне ўдзельнікі маршу пэнсіянэраў прасьпявалі «Купалінку» і «Муры». Валянтэры частавалі іх гарбатай і печывам