Сёньня падчас акцыі ў падтрымку Беларусі ў Осла, арганізаванай беларускай суполкай у Нарвэгіі РАЗАМ, дэпутат нарвэскага парлямэнту ад Хрысьціянска-дэмакратычнай партыi і член Камітэту замежных справаў і абароны Гейр Тоскедаль заявіў, што вылучыў Сьвятлану Цiханоўскую, Марыю Калесьнiкаву і Вераніку Цапкалу на Нобэлеўскую прэмію міру 2021 году.
Пра гэта паведамляе нарвэскае выданьне Vårt Land.
«Яны заслугоўваюць высокай ацэнкі „за барацьбу за сумленныя выбары і натхненьне для мірнай апазыцыі супраць незаконнага рэжыму ў Беларусі“», — сказана ў абгрунтаваньні намінацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нобэлеўскую прэмію маглі б атрымаць беларускія жанчыны». Былы пасол Літвы пра дзьве Беларусі«Гэтыя тры жанчыны адыгралі асаблівую ролю ў барацьбе з таталітарным рэжымам у Беларусі. За гэта яны заслугоўваюць Нобэлеўскай прэміі міру», — сказаў Гейр Тоскедаль.
Ён выказаў надзею, што іх вылучэньне на прэмію «прыцягне яшчэ больш увагі да мірнай апазыцыйнай барацьбы супраць апошняга дыктатара Эўропы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Туск: «Вылучэньне Ціханоўскай і яе мужа Сяргея на Нобэлеўскую прэмію міру стане важным сыгналам»У верасьні лідэр найбуйнейшай наднацыянальнай партыі ЭЗ — кансэрватыўнай Эўрапейскай народнай партыі — Дональд Туск прапаноўваў вылучыць Сяргея і Сьвятлану Ціханоўскіх на прэмію міру.