Падчас студэнцкага маршу затрымалі заснавальніка знанай IT-кампаніі

Затрыманьне Ўладзіслва Герчыкава

У пятніцу ў час, калі сілавікі разганялі студэнцкі марш у Менску, у двары на вуліцы Казлова ў сваёй машыне затрымалі заснавальніка кампаніі Bamboo Group Уладзіслава Герчыкава.

Увечары яго завезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна, паведаміў Tut.by.

Bamboo Group — прыватная група тэхналягічных кампаній. У беларускім офісе працуюць каля 100 чалавек. Кампанія робіць два праекты ў сфэры адукацыйных тэхналёгій. Адзін для Беларусі — гэта плятформа znaj.by, якая ўключае ў сябе электронныя дзёньнікі і журналы, генэратар раскладаў і мэнэджэр сыстэмы адукацыі. Другі — для краінаў Азіі, называецца BeED, удакладняе dev.by.

Праваабаронцам на раніцу суботы вядома пра больш як 50 чалавек, затрыманых у пятніцу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марш студэнтаў пачаўся ад Лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Праз квартал яго разагналі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ГУУС абвергла само сябе: супраць затрыманых сёньня журналістаў пачалі адміністрацыйны працэс