Улады Азэрбайджану паведамілі пра ракетны абстрэл другога па велічыні гораду краіны — Гянджы. Паводле ўладаў, удар нанесены тактычнымі ракетнымі комплексамі з боку Армэніі. Ерэван гэта адмаўляе.
Азэрбайджанскія ўлады паведамляюць пра гібель у Гянджы 13 чалавек і раненьні яшчэ 50.
Тым часам улады непрызнанай Нагорна-Карабаскай рэспублікі паведамляюць пра новы абстрэл сваёй сталіцы, Стэпанакерту, і іншых паселішчаў. Армэнія заяўляе аб азэрбайджанскіх бесьпілётніках над сваёй тэрыторыяй.
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў раніцай 17 кастрычніка абвясьціў, што азэрбайджанская армія заняла трэці раённы цэнтар з тых, што з пачатку 1990-х гадоў заставаліся пад кантролем армянскіх сілаў, — горад Фізулі. Армянскі бок гэтага пакуль не камэнтуе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму спробы вырашыць праблему Нагорнага Карабаху раз за разам правальваюцца. ТлумачымУзброены канфлікт у Нагорным Карабаху рэзка абвастрыўся ў канцы верасьня. 10 кастрычніка бакі пры пасярэдніцтве Масквы дамовіліся аб замірэньні, аднак неўзабаве пасьля яго ўступленьня ў сілу пачалі рэгулярна вінаваціць адно аднаго ў парушэньні пагадненьня.