За дзень у Беларусі зарэгістравалі 671 новы выпадак COVID-19

Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі на 17 кастрычніка афіцыйна зарэгістраваныя 87 063 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў Тэлеграме.

За апошнія содні зарэгістравалі:

  • 671 новы выпадак заражэньня COVID-19,
  • 4 сьмерцяў,
  • ачунялі і выпісаныя 439 чалавек,
  • зрабілі 26 126 тысяч тэстаў на COVID-19.

Ад пачатку эпідэміі ў Беларусі памерлі 925 чалавек «з шэрагам хранічных захворваньняў, з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй», паводле міністэрства. Ачунялі і выпісаныя 79 429 чалавек, колькасьць актыўных выпадкаў — 6709.

Колькасьць новых зарэгістраваных выпадкаў за суткі працягвае расьці:

  • яшчэ ўчора іх было 658;
  • тыдзень таму, 10 кастрычніка — 552 выпадкі;
  • месяц таму, 17 верасьня — 224 выпадкі за содні.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ