17 кастрычніка, акрамя традыцыйнага субоняга «Жаночага маршу», на свой марш пратэсту выйшлі студэнты.
Яны сабраліся каля Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту і незадоўга да 13-й гадзіны рушылі калёнай.
Праз квартал, на вуліцы Казлова, удзельнікаў маршу разагналі сілавікі. Некалькі ўдзельнікаў акцыі і журналістаў затрымалі. Некаторых затрыманых сілавікі несьлі на руках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марш студэнтаў пачаўся ад Лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Праз квартал яго разагналі