Ціханоўская абмеркавала з кіраўнікамі МЗС Літвы, Латвіі і Эстоніі санкцыі і ўльтыматум

Сьвятлана Ціханоўская

Пра гэта яна паведаміла ў сваім Тэлеграм-канале:

Тэмай абмеркаваньня быў «народны ўльтыматум». Паводле Ціханоўскай, міністры падтрымалі працяг ціску на рэжым у Беларусі і адзначылі, што санкцыі зь іхнага боку будуць узмацняцца.

На сустрэчы абмяркоўвалі пытаньне пераносу або байкоту хакейнага чэмпіянату сьвету ў Менску на знак пратэсту супраць рэпрэсіяў да спартоўцаў.

Таксама міністры заявілі, што чакаюць справаздачы АБСЭ аб катаваньнях у Беларусі. Тады яны змогуць пачаць працу дзеля перасьледу ўсіх датычных да гвалту.