Партыя БНФ адмовілася ад удзелу ў абмеркаваньні канстытуцыйнай рэформы

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў

У цяперашніх умовах Партыя БНФ не бачыць магчымасьці абмяркоўваць канстытуцыйную рэформу​ ў прапанаваным уладамі фармаце, заявіла прэсавая служба партыі пасьля атрыманьня запрашэньня да ўдзелу ў дыялёгавых пляцоўках.

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

«Гучна абвешчанае ўладамі стварэньне „дыялёгавых пляцовак“ для абмеркаваньня зьменаў у Канстытуцыю суправаджаецца далейшай эскаляцыяй гвалту, што не дае падставаў лічыць гэтыя пляцоўкі нечым большым, чым фікцыяй і імітацыяй дыялёгу», — заявілі ў БНФ.

Сярод крокаў, неабходных для пачатку дыялёгу, у партыі называюць вызваленьне палітвязьняў, спыненьне палітычна матываваных крымінальных справаў і масавых затрыманьняў, перасьледу журналістаў і СМІ, расьсьледаваньне катаваньняў і забойстваў у жніўні-верасьні 2020 году, рэформу выбарчага заканадаўства і новыя выбары ўсіх узроўняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ў турме немагчыма дамовіцца ні пра спыненьне пратэстаў, ні пра Канстытуцыю