Беларускіх студэнтаў будуць пазбаўляць стыпэндыі за пропускі заняткаў без уважлівых прычын, вынікае з сумеснай пастановы міністэрстваў фінансаў і адукацыі № 247/36 ад 21 верасьня 2020 году, якую апублікавалі на pravo.by 15 кастрычніка.
Як вынікае са зьменаў, унесеных у пастанову, калі студэнт цягам месяца прапусьціць больш за 10 гадзін навучальных заняткаў без уважлівых прычын, яго пазбавяць стыпэндыі на месяц, нават калі ён будзе мець станоўчыя адзнакі з усіх прадметаў.
Раней, каб атрымаць стыпэндыю, дастаткова было мець станоўчыя адзнакі з усіх прадметаў.
Пастанова набыла моц пасьля афіцыйнага апублікаваньня, то бок 15 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На імпрэзу БРСМ зь бел-чырвона-белым сьцягам». Гісторыя магілёўскага студэнта, якога адлічылі пасьля акцыяў пратэстуСёньня ж на сайце БНТУ разам з інфармацыяй пра пазбаўленьне стыпэндыі ў выпадку пропуску больш чым 10 гадзін заняткаў зьявілася заўвага, што пропускі, зьвязаныя з затрыманьнем у выпадку «зьдзяйсьненьня супрацьпраўных дзеяньняў», таксама зьяўляюцца пропускамі без уважлівай прычыны.