У паведамленьні гаворыцца, што сродкі ЭФСР накіраваны на падтрымку бюджэту Беларусі ва ўмовах нэгатыўных наступстваў пандэміі COVID-19.
«ЭБР, які зьяўляецца кіраўніком сродкамі Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця, пералічыў Беларусі фінансавы крэдыт са сродкаў фонду ў аб’ёме $ 500 млн», — паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-захад» у прэс-службе ЭАБР у пятніцу.
Там адзначаюць, што беларускія ўлады падрыхтавалі праграму па супрацьдзеяньні ўплыву COVID-19 на эканоміку, фінансавы і сацыяльны сэктар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь атрымае крэдыт на паўмільярда даляраў, каб адразу ж вярнуць 300 млн за газПры гэтым праграма, акрамя мераў на падтрымку сыстэмы аховы здароўя і насельніцтва, «таксама прадугледжвае рэалізацыю абачлівай макраэканамічнай палітыкі, уключаючы кансалідацыю не прыярытэтных расходаў бюджэту, аптымізацыю падатковых ільгот, працяг палітыкі па забесьпячэньню рынкавых мэханізмаў фарміраваньня абменнага курсу і працэнтных ставак», сказана ў прэс-рэлізе.
Гэты крэдыт вылучаецца ў рамках абяцанай Уладзімірам Пуціным крэдытнай падтрымкі Менску на $ 1,5 млрд.