Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў МЗС трох краінаў, Гайка Мааса, Жан-Іва Лё Дрыяна і Зьбігнева Раў, прынятай пасьля іх сустрэчы 15 кастрычніка ў Парыжы.
«Нашы тры краіны моцна асуджаюць гвалт беларускіх уладаў і адвольныя арышты, якія наступілі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, выніку якіх мы не прызнаем. Яны заклікаюць да новых свабодных і сумленных выбараў у адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі ў прысутнасьці назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ, бязь зьнешняга ўмяшаньня», — адзначаецца ў заяве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: EUobserver: Эўразьвяз можа пашырыць санкцыі на бізнэсоўцаў, зьвязаных з ЛукашэнкамМіністры падтрымалі намаганьні АБСЭ ўсталяваць дыялёг паміж беларускімі ўладамі і грамадзянамі, а таксама заклікалі Менск вызваліць палітычных зьняволеных і пачаць супрацоўнічаць у рамках Маскоўскага механізму АБСЭ.
Заява таксама вітае санкцыі ЭЗ супраць Менску і падкрэсьлівае гатоўнасьць прыняць далейшыя абмежавальныя меры ў адносінах да афіцыйных асобаў Беларусі, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам.