Падзеі 16 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1813 — пачалася «Бітва народаў» пад Ляйпцыгам, у якой удзельнічалі войскі Францыі, Райнскага зьвязу, Польшчы, Аўстрыі, Прусіі, Расеі і Швэцыі; скончылася паразай арміі Напалеона.
1923 — заснаваная кінакампанія Ўолта Дыснэя.
1946 — выкананы сьмяротны прысуд Нюрнбэрскага трыбуналу нацысцкім злачынцам. Сярод пакараных сьмерцю: Ёахім фон Рыбэнтроп, Вільгельм Кайтэль, Эрнст Кальтэнбрунэр, Альфрэд Розэнбэрг, Ганс Франк.
1964 — Кітай правёў першае выпрабаваньне ядзернай зброі.
1978 ― Караль Вайтыла абраны папам Рымскім; ён ўзяў сабе імя Ян Павал ІІ.
У гэты дзень нарадзіліся
1854 — Оскар Уайлд, ангельскі літаратар.
1884 — Флярыян Ждановіч, беларускі актор і рэжысэр.
1886 — Давід Бэн-Гурыён, адзін зь лідэраў сіянісцкага руху і стваральнік сучаснага Ізраілю.
1890 — Майкл Колінз, ірляндзкі нацыянальны герой, рэвалюцыянэр, палітычны і вайсковы дзяяч.
1927 — Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры (1999).
1935 — Барыс Забораў, беларускі мастак.
1957 ― Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, пісьменьнік, журналіст.
У памяці
1553 — Лукас Кранах-старэйшы, нямецкі мастак.
1793 — Марыя Антуанэта, француская каралева, пакараная адсячэньнем галавы паводле прысуду рэвалюцыйнага трыбуналу.