Баскетбалістку Алену Леўчанку вызвалілі 15 кастрычніка пасьля 15 сутак арышту і штрафу ў 810 рублёў. Невядомы ў балаклаве прывёз спартоўку дадому, хоць бацькі, сябры і паплечнікі чакалі яе каля ізалятару на Акрэсьціна.
Баскетбалістку Алену Леўчанка сёньня аштрафавалі на 810 рублёў за ўдзел у акцыі 20 верасьня. Суд праходзіў онлайн. Перад гэтым Алена адсядзела 15 сутак, але раніцай на волю не выйшла. Яна заставалася ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алене Леўчанцы прысудзілі штраф пасьля 15 сутак арышту. Яна расказала пра нялюдзкія ўмовы на Акрэсьціна. ФОТА
Пасьля сёньня суда больш за 100 чалавек прыехалі на Акрэсьціна, каб сустрэць Алену.
Але пазьней яна патэлефанавала бацькам і сказала, што ўжо дома. Як стала вядома пазьней, тады Леўчанка была яшчэ ў Ленінскім РУУС. Пасьля баскетбалістку адвезьлі дадому і адпусьцілі.