Кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі пазбавіла адвакацкай ліцэнзіі Юлію Леванчук.
Сама Юлія сытуацыю пакуль не камэнтуе.
«Я яшчэ не азнаёмілася з дакумэнтамі. Калі ўбачу ўсе дакумэнты, вывучу іх, падам скаргу, тады змагу пракамэнтаваць. Адзінае — магу сказаць, што я з гэтым рашэньнем ня згодная, лічу яго несправядлівым і абавязкова буду абскарджваць», — заявіла Свабодзе Юлія Леванчук.
На пытаньне, ці мае яна меркаваньні, праз што ці каго гэта адбылося, Юлія адказала: «Падазрэньні ёсьць, але выказваць ня буду. Ня проста так гэта ўсё».
Вядома, што Юлія Леванчук літаральна два дні таму пачала абараняць жорстка пабітага ў Першамайскім РУУС ўладальніка кветкавай крамы «Первый цветной» Максіма Харошына. Аднак рашэньне аб пераглядзе яе ліцэнзіі было прынята два тыдні таму.
Цяпер кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі разглядае справу адваката Аляксандра Пыльчанкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уласьніка кветкавай крамы брутальна схапілі і зьбілі ў Менску. ВІДЭАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэжым Лукашэнкі злачынны». Вядоўца Дзьмітры Шэпелеў адгукнуўся на пабіцьцё ягонага сябра Максіма Харошына ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–кастрычнік 2020. Мы — сьведкі. „«Зэкі» з нараў падскочылі ад жаху“. АБНАЎЛЯЕЦЦА