У ПАРЭ прызначылі дакладчыка па Беларусі. Што гэта азначае

  • БелаПАН

Ілюстрацыйнае фота

Камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека прызначыў дакладчыка па сытуацыі ў Беларусі. Рашэньне прынятае на пасяджэньні камітэту 14 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе асамблеі.

Дакладчыцай прызначаная француская дэпутатка Аляксандра Луі. Як растлумачылі раней у прэс-службе, прызначэньне дакладчыка фактычна азначае, што праца па падрыхтоўцы дакладу аб сытуацыі ў Беларусі пачнецца ўжо да канца кастрычніка.

Падрыхтаваны Луі даклад разам з праектам рэзалюцыі на тэму «Парушэньне правоў чалавека ў Беларусі патрабуе міжнароднага расьсьледаваньня», як чакаецца, будзе абмяркоўвацца на пленарнай сэсіі ПАРЭ.