Ужо сёньня: дзень памяці Тадэвуша Касьцюшкі

Падзеі 15 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

15 кастрычніка 1817 году памёр Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.

У 2018 годзе ва ўрочышчы Мерачоўшчына ля Косава адкрылі помнік Касьцюшку. Збор сродкаў на яго падтрымалі 690 чалавек, агулам сабралі 22 075 рублёў. Аўтар скульптуры Гэнік Лойка.

Таксама ў гэты дзень

1432 ― Польшча і ВКЛ падпісалі Горадзенскую унію.

1916 — у Сьвіслачы (Горадзенская вобласьць) заснаваная беларуская настаўніцкая сэмінарыя.

1920 ― армія генэрала Станіслава Булак-Балаховіча заняла Мазыр.

Станіслаў Булак-Балаховіч

1929 ― стварылі Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

1953 ― на Менскім трактарным заводзе выраблены першы трактар «Беларус» на колах.

1961 ― у Лёндане заснаваная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

1964 ― уведзены ў дзеяньне нафтаправод «Дружба».

1968 ― першы выступ брытанскага рок-гурту Led Zeppelin.

У гэты дзень нарадзіліся

1814 ― Міхаіл Лермантаў, расейскі паэт.

1844 ― Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі філёзаф.

1914 ― паэт Лявон Случанін (Лявонці Шпакоўскі). У часы нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам школы, школьным інспэктарам на Случчыне, быў дэлегатам зьезду Беларускае цэнтральнае рады ў 1944 г. Вязень сталінскіх лягераў, аўтар паэмы «Рагнеда».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Унікальнае відэа: успаміны дэлегата Другога ўсебеларускага кангрэсу 1944 году

1936 ― Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік.

У памяці

1824 ― памёр Рамуальд Гедройць, адзін з галоўных камандзераў Касьцюшкоўскага паўстаньня.

1833 ― памёр Міхал Кляофас Агінскі, кампазытар, дыплямат, дзяржаўны дзяяч ВКЛ.

Лялька Міхала Кляофаса Агінскага