Міліцыя аштрафавала журналістку Ксенію Цыганок за бел-чырвона-белы сьцяг на бальконе. Міліцыя палічыла, што сьцяг зьяўляецца інфармацыйным матэрыялам нерэклямнага характару і разьмяшчаць яго на лёджыі кватэры нібыта нельга.
Фота пастановы Менскага РУУС журналістка апублікавала ў сваім фэйсбуку.
Намесьнік начальніка РУУС Сяргей Удодаў палічыў, што лёджыя не зьяўляецца месцам для разьмяшчэньня інфармацыйных матэрыялаў, а бел-чырвона-белы сьцяг — гэта інфармацыйны матэрыял. Доказаў гэтага журналістцы не прадставілі, як і доказаў таго, што сьцяг вывешвала менавіта Ксенія.