Беларусы працягваюць забіраць рублі і валюту з укладаў. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку аб грашовай масе на 1 кастрычніка.
Асабліва актыўна кліенты банкаў здымаюць валюту, спасылаецца на дакумэнт Tut.by. За два апошнія месяцы з валютных укладаў і рахункаў трымальнікі зьнялі больш за 1 мільярд даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Працяглы спад, падзеньне ВУП і даходаў насельніцтва. І гэта аптымістычны варыянт», — прагноз эканамістаПаводле Нацбанку, аб’ём рублёвых дэпазытаў на 1 кастрычніка склаў 4 мільярды 576 мільёнаў рублёў. У параўнанні з папярэднім месяцам сума зьменшылася на 77 мільёнаў рублёў, ад пачатку году — на 555 мільёнаў. У жніўні аб’ём рублёвых дэпазытаў скараціўся набольш адчувальна — на 270 мільёнаў рублёў.
Аб’ём валютных дэпазытаў на 1 кастрычніка склаў 4 мільярды 843 мільёны даляраў. У параўнаньні з папярэднім месяцам валютныя ўклады скараціліся на 303 мільёны даляраў, ад пачатку году — на 1 мільярд 372 мільёны. Самы буйны адток таксама жнівеньскі — 416 мільёна даляраў. Так, у студзені гэтая лічба склала ўсяго 17,5 мільёна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік расейскага «Сбербанка» заявіў, што Нацыянальны банк Беларусі адмаўляе ў рэсурсах камэрцыйным банкамАкрамя ўкладаў, пачалі здымаць грошы і з валютных рахункаў. Аб’ём пераводных дэпазытаў (рэшта на разьліковых, бягучых і іншых рахунках да запатрабаваньня) на 1 кастрычніка склаў 1 мільярд 164 мільёны даляраў. За верасень гэтая сума зьменшылася на 166 мільёнаў даляраў, за жнівень — на 208 мільёнаў.
Такім чынам, у агульнай суме за жнівень і верасень беларусы забралі з валютных укладаў і рахункаў 1 мільярд 93 мільёны даляраў.