Аляксандру Сітнікаву, шматразовую чэмпіёнку Беларусі ў тайскім боксе, асудзілі на 10 дзён арышту, піша «Белсат».
За што дакладна яе затрымалі і асудзілі, невядома. Але яна раней выказвалася ў Instagram у падтрымку пратэстаў.
«Я неймаверна ганаруся нашымі людзьмі! Яны мудрыя, моцныя і неймаверна добрыя, столькі ўзаемадапамогі і ўсё так культурна. І ўсё гэта нягледзячы на страшную жорсткасьць з боку ўраду! Жыве Беларусь», — напісала яна ў сваім Інстаграме.