Пра гэта паведамляе інфармацыйны онлайн-рэсурс Delfi, спасылаючыся на апошнія ўзгадненьні наконт энэргетычнага рынку паміж Літвой, Латвіяй і Эстоніяй.
Паводле ўрадавага пляну, Літва ня будзе купляць беларускай электрычнасьці, якая цяпер будзе перасылацца празь Літву ў Латвію, дзе яе на тамтэйшай біржы могуць перапрадаваць расейскія кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На БелаАЭС запусьцілі ланцуговую рэакцыюДоказам таго, што электрычнасьць не зь Беларускай АЭС, мае быць сэртыфікат, але сыстэмы сэртыфікацыі пакуль няма, піша Delfi, і незразумела, наколькі такая сыстэма будзе надзейная.
Паводле літоўскай апазыцыі, узгодненая мэтодыка дастаўкі электрычнасьці ёсьць паразай літоўскага ўраду, які абяцаў не дапусьціць беларускай электраэнэргіі на ўнутраны рынак з увагі на пабудову Беларусьсю Астравецкай АЭС, супраць запуску якой пратэстуюць Літва, Латвія і Эстонія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі перанёс тэрмін поўнага ўводу БелАЭС на 2022 годУ раней прынятым «антыастравецкім законе» літоўскі парлямэнт запісаў, што «на энэргетычны рынак Літоўскай Рэспублікі ня можа трапляць электраэнэргія трэціх краін, дзе дзейнічаюць небясьпечныя АЭС, з выняткам электраэнэргіі, неабходнай для забесьпячэньня надзейнасьці літоўскай энэргасыстэмы».
«Празь месяц Беларуская АЭС пачне вырабляць электраэнэргію, аднак высьвятляецца, што і ў Літву электраэнэргія зь Беларусі па-ранейшаму будзе паступаць», — канстатуе Delfi.