Незалежны YouTube-канал актораў Купалаўскага тэатру набраў больш за 100 тысяч падпісчыкаў. Гэта дазволіць манэтызаваць творчы працэс.
12 кастрычніка трупа, якая сышла з тэатру ў знак салідарнасьці з сваім звольненым дырэктарам Паўлам Латушкам, наладзіла онлайн-прэмʼеру спэктаклю «Тутэйшыя». За два дні пастаноўку ў сеціве паглядзелі больш за 100 тысяч разоў.
Сьледам неабыякавыя гледачы ініцыявалі сеткавы флэш-моб, заклікаўшы масава падпісацца на канал «Купалаўцы».
«Калі канал набярэ больш за 100 тысяч падпісчыкаў, купалаўцы змогуць зьбіраць грошы за паказы», — заклікалі ініцыятары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Купалаўцы паказалі прэм'еру «Тутэйшых» онлайн. ВІДЭАТакім чынам, артысты ўжо могуць разьлічваць на тое, каб манэтызаваць онлайн-пастаноўкі і зарабляць на жыцьцё пасьля звальненьня. Для ўключэньня опцыі спонсарскай падпіскі дастаткова 30 тысяч падпісчыкаў, а ўжо ёсьць больш чым утрая. На разгляд запыту з боку YouTube пойдзе некалькі дзён.
У жніўні праз драматычныя падзеі ў краіне большая частка супрацоўнікаў Купалаўскага тэатру пакінула ўстанову. 13 верасьня быў створаны незалежны YouTube-канал «Купалаўцы», дзе плянуецца трансьляцыя спэктакляў як з клясычнага рэпэртуару, так і новых пастановак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выбачаць нельга, іх трэба судзіць», — Ганна Хітрык пра злачынцаў, ліст у турму КДБ і купалаўцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акторы ў счэпцы, лямпачка ў крыві. Як прайшла адкрытая рэпэтыцыя «Тутэйшых»