Парлямэнт Кіргізстану абраў Садыра Джапарава прэмʼер-міністрам, паведамляе кіргіская служба Радыё Свабода.
Парлямэнт зацьвердзіў праграму, структуру і склад ураду Садыра Джапарава. Джапараў паведаміў, што ўносіць на разгляд праграму ранейшага ўраду, новая будзе прадстаўлена пазьней. Структура ўраду засталася бязь зьменаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Кіргізстану прызнаў рашэньні па новым урадзе нелегітымныміУрад будзе лічыцца прызначаным пасьля падпісаньня адпаведнага ўказу кіраўніком дзяржавы, прэзыдэнтам Сааранбаем Джээнбекавым.