Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Нільс Найгард заклікаў Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі выконваць абавязаньні Алімпійскай хартыі, каб гарантаваць, што спартоўцы ня будуць зазнаваць дыскрымінацыю праз палітычныя погляды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ходзяць грамілы і пагражаюць спартоўцам, а міністэрства цкуе за стужачкі», — чэмпіён сьвету ў самбаУ адмысловай заяве гаворыцца, што галаўная арганізацыя 50 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў Эўропы атрымала ад беларускіх спартоўцаў шэраг скаргаў, якія тычацца палітычна матываванага ціску з боку НАК Беларусі і фэдэрацый па відах спорту.
Нільс Найгард выказаўся ў падтрымку беларускіх спартоўцаў і сказаў, што вітае рашэньне Міжнароднага алімпійскага камітэту фарсіраваць расьсьледаваньне, каб высьветліць, ці выконвае беларускі НАК свае абавязаньні перад спартоўцамі ў адпаведнасьці з Алімпійскай хартыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніколі ня думала, што давядзецца выбіраць: або спартовец, або грамадзянка», — капітан зборнай Беларусі ў баскетболе«Я ўважліва сачыў за сытуацыяй у Беларусі і рады, што МАК цяпер вывучае становішча спартоўцаў у Беларусі. Паколькі НАК Беларусі зьяўляецца чальцом нашай арганізацыі, мы абавязаныя абараняць спартоўцаў і высьвятляць, ці адпавядае НАК Беларусі стандартам Алімпійскага руху. Я цалкам падтрымліваю заклікі да НАК Беларусі забясьпечыць справядлівае стаўленьне да сваіх спартоўцаў і заклікаю ўрад Беларусі паважаць іх правы», — падкрэсьліў Нільс Найгард.
Паводле ініцыятывы «Свабоднае аб’яднаньне спартоўцаў», дзясяткі прадстаўнікоў галіны зазналі ціск, пасьля таго як выказалі сваё стаўленьне да фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Абсалютная крывадушнасьць — жыць у краіне і нічога не зрабіць для перамен», — чэмпіёнка сьвету і Эўропы Марына АрзамасаваАдных, як чэмпіёнку сьвету ў фрыстайле Аляксандру Раманоўскую, адлічылі са сваіх нацыянальных зборных. Іншых, як чэмпіёнку сьвету і Эўропы ў лёгкай атлетыцы Марыну Арзамасаву, прымусілі адклікаць подпіс пад лістом да ўладаў. А некаторых, як баскетбалістку Алену Леўчанку, арыштавалі за ўдзел у мірных акцыях.