У Горадні марш пэнсіянэраў сабраў каля 60-70 чалавек. Скончыўся затрыманьнямі і шпіталем.
Гарадзенкі сталага ўзросту з кветкамі сабраліся ўдзень у парку Жылібера. Міліцыя папярэдзіла, што мерапрыемства недазволенае. У парк прыехаў міліцэйскі аўтобус без азнакаў.
Жанчыны прайшлі калёнай па горадзе. Каля ўнівэрсытэту на вуліцы Ажэшкі пэнсіянэраў прывіталі студэнты. Скандавалі «Бабулі супраць гвалту», «Верым, можам, пераможам», «Жыве Беларусь». Пад аблвыканкамам гарадзенак пачалі затрымліваць.
У Ленінскі РАУС прывезьлі 7 чалавек. Дзьве з затрыманых казалі, што ім блага і прасілі выклікаць «хуткую». Адна зь іх не магла ісьці, кепска размаўляла, казала, што ў яе сутаргі ў руцэ. Другую ванітавала. Першую забралі ў шпіталь.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.