Натальлю Суславу затрымалі 11 кастрычніка. Міліцыя абвінаваціла яе ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 20 верасьня.
У справе была пастанова накласьці арышт на маёмасьць — мабільны тэлефон і 27 рублёў. Выкладчыца патлумачыла, што 20 верасьня сапраўды была ў цэнтры гораду, выказвала сваю грамадзянскую пазыцыю.
«Я менавіта 20 верасьня прыйшла ў цэнтар гораду. Было 40 дзён па Аляксандру Віхору, які загінуў сорак дзён таму. Я павінна была ўскласьці кветкі на месца яго гібелі, я лічу, што гэта важна. Каб Сашавы блізкія ведалі, што пра яго памятаюць», — патлумачыла Натальля Суслава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 40 дзён з дня гібелі Аляксандра Віхора. Крымінальнай справы не завялі, вінаватых няма дагэтуль. ВІДЭАСудзьдзя Віктар Казачок пакараў яе арыштам на 10 дзён. Раней яна ўжо адбывала арышт цягам 8 дзён.
Натальля Суслава выкладае расейскую літаратуру ў Гомельскім дзяржунівэрсытэце імя Францішка Скарыны. Яна кандыдатка філялягічных навук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лічу помсту шляхетным пачуцьцём». Гомельская выкладчыца і кандыдатка навук расказала пра 8 сутак арыштуПа ўсёй Беларусі 11 кастрычніка затрымалі каля 620 чалавек.
Як адзначаюць назіральнікі, марш 11 кастрычніка паводле маштабу ўжываньня сілы і спэцсродкаў параўнальны зь першымі акцыямі пасьля асноўнага дня прэзыдэнцкіх выбараў 9–12 жніўня.
Людзей жорстка білі, закідвалі сьвятлашумавымі гранатамі, труцілі сьлезацечным газам, палівалі аранжавай жыжкай з вадамётаў.