АМАП ня даў гамельчукам сабрацца на плошчы Леніна. Шэрагі ўнутраных войскаў не прапускалі людзей з кветкамі на плошчу. Іншыя праходзілі. Калі ўсё ж сабралася паўсотні чалавек, пачаліся затрыманьні каля стадыёну, цырку, лялечнага тэатру.
Агулам затрымалі каля 20 чалавек. У там ліку – выкладчыцу Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Скарыны Натальлю Суславу, якая разам з былымі студэнтамі мелася адзначаць дзень нараджэньня. ДАІ спыніла іх аўтамабіль зь белымі і чырвонымі шарыкамі.
Цяпер усе затрыманыя ў Чыгуначным і Цэнтральным РАУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзясяткі тысяч менчукоў выйшлі на «Марш гонару» насуперак брутальным затрыманьням. Што адбываецца ў Беларусі 11 кастрычніка