Марш пачаўся з сутыкненьнеяў пратэстоўцаў і сілавікоў ля гатэля «Планета» ў раёне стэлы
Разам з АМАПам людзей жорстказьбівалі і затрымлівалі людзі ў цывільным, падобныя да супрацоўнікаў ГУБАЗіК МУС пад кіраўніцтвам палкоўніка Мікалая Карпянкова
Пасьля зьбіцьця дэманстрантам з акрываўленымі тварамі і разьбітымі галовамі дапамагалі мэдыкі, якія накладалі бінтавыя павязкі
Фактычна ўпершыню за два апошнія месяцы людзі ў форме без апазнавальных знакаў і цывільныя з дубінкамі так масава жорстка зьбівалі людзей
Затрыманым, у тым ліку пацярпелым, сілавікі скоўвалі рукі за сьпінай будаўнічымі плястыкавымі сьцьжкамі
Зьбіты каля стэлы мужчына
Прадстаўнікі сілавых структураў напачатку адмаўлялі выкарыстаньне сьвятлашумавых гранатаў і сьлезацечнага газу, але неўзабаве былі вымушаныя прызнаць ужываньне спэцсродкаў супраць «найбольш агрэсійнай часткі» пратэстоўцаў
Меркавыныя супрацоўнікі ГУБАзіК падчас разгону мірнага пратэсту ў раёне стэлы
Падчас сёньняшняга маршу пратэстоўцам у Менску супрацьстаялі большыя сілавыя рэсурсы, чымся ў папярэднія тыдні
Кіраўнік менскага АМАПу Дзьмітры Балаба (на фота ў бэйсболцы) курыраваў брутальны разгон дэманстрантаў у раёне стэлы
На праспэкце Пераможцаў, Нямізе, Раманаўскай слабадзе і Кальварыйскай актыўна задзейнічалі вадамёты — палівалі людзей аранжавай жыжай, разьбіваючы калёны дэманстрантаў
Пасьля разгону стэлы, да яе прыйшоў натоўп з вуліцы Кальварыйскай. Супраць людзей ужывалі вадамёты
Паводле Google Maps, пасьля 16-й гадзіны быў перакрыты практычна ўвесь цэнтар Менску, шэраг галоўных вуліц і часткова — МКАД
Калёна ідзе па вуліцы Кальварыйскай у накірунку праспэкту Пушкіна
Так выглядаюць менскія пратэстоўцы, супраць якіх ужываюць дручкі і палкі, вадамёты і сьвятлашумавыя гранаты, пярцовы газ і, паводле некаторых зьвестак, гумовыя кулі
Дзясяткі тысяч на Кальварыйскай
Сілавікі хапалі людзей у хвосце калёны, а асноўную частку разагналі на Пушкінскай з вадамётамі і стралянінай
Расьцярушыўшы асноўныя калёны, сілавікі жорстка перасьледавалі ды затрымлівалі менчукоў па дварах
Ды прыпынку каля гіпэрмаркета «Карона» на Кальварыйскай прыехала чарга з мініаўтобусаў сілавікоў, якія пачалі затрымліваць людзей, даглядаць машыны. Хлопца на фота затрымалі, калі ён чакаў аўтобуса