У рэактары першага энэргаблёку Беларускай атамнай электрастанцыі запусьцілі кіраваную ланцуговую рэакцыю дзяленьня, паведаміла Міністэрства энэргетыкі ў сваім тэлеграм-канале.
Рэактар вывелі на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасьці. Такім чынам пакладзены пачатак жыцьцёвага цыклю рэактара.
Наступным этапам мае стаць запуск першага энэргаблёку АЭС з уключэньнем у энэргетычную сыстэму краіны.
Беларускую АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасьцю 2400 мэгаватаў будуюць паводле расейскага праекту каля Астраўца на Гарадзеншчыне. Генэральны падрадчык будоўлі — расейская кампанія «Ростатом».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі перанёс тэрмін поўнага ўводу БелАЭС на 2022 год ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар энэргетыкі Літвы зьвярнуўся ў Эўракамісію ў справе БелАЭС