Якія зьмены адбыліся ў Кіргізстане 10 кастрычніка.
- У Бішкек увялі вайскоўцаў, улады абвясьцілі камэнданцкую гадзіну ад 9-й вечара да 5-й раніцы і забаранілі мітынгі, жаўнеры занялі цэнтральныя плошчы, дзе ўчора адбываліся забурэньні
- Пад аховай вайскоўцаў сабраўся парлямэнт. Сьпікер, абраны 6 кастрычніка часткай апазыцыйных сіл, падаў у адстаўку
- Парлямэнт зацьвердзіў новым прэмʼерам Садыра Джапарава, які ў ноч на 6 кастрычніка быў вызвалены з турмы разам з экс-прэзыдэнтам Алмазбекам Атамбаевым. Джапараў ужо заявіў, што галоўным стратэгічным партнэрам Кіргізстану была і застанецца Расея
- Прэзыдэнт Сааранбай Джээнбекаў мае намер на працягу 2–3 дзён пакінуць пасаду, заявіў новы прэмʼер пасьля размовы зь ім
- Прэзыдэнт звольніў самых уплывовых сілавікоў — сакратара Рады бясьпекі і яго намесьніка, на асноўныя пасады ў сілавых міністэрствах прызначыў былых высокапастаўленых чыноўнікаў часоў прэзыдэнцтва Атамбаева
- Самога экс-прэзыдэнта Атамбаева, якога напярэдадні вызвалілі з турмы, зноў затрымалі — у межах крымінальнай справы пра ўчорашнія масавыя забурэньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіргізстане працягваецца палітычны крызіс