Ці дамовяцца Лукашэнка і Бабарыка?

Пра што сьведчыць «круглы стол у СІЗА» Лукашэнкі і зьняволенай каманды Бабарыкі? Ці могуць яны дамовіцца? Ці будзе такая дамоўленасьць на карысьць Беларусі?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Вадзім Мажэйка і Віталь Цыганкоў і рэжысэр, грамадзкі дзеяч Мікалай Халезін.

Халезін:

  • Расея ў Сочы агучыла свой погляд на гэта — сыход Лукашэнкі на працягу паўгода, канстытуцыйная рэформа і новыя прэзыдэнцкія выбары.
  • Расейцы і да выбараў разглядалі Бабарыку як прымальную фігуру.
  • Лукашэнку нічога не перашкаджала не ісьці на размову, калі б не было ціску — і з боку вуліцы, і з боку ЭЗ, і з боку Крамля.
  • Лукашэнка баіцца Пуціна.
  • На стале, за якім вялі перамовы ў турме, ляжаў вянок кветак. Гэта выдатная мэтафара абсурднасьці ўсёй сытуацыі. Заўтра ўсё можа перайграцца.
  • У адказ на гэта мусяць узмацніцца акцыі пратэсту.

Мажэйка:

  • Гэты працэс мае найперш унутраныя, а ня зьнешнія прычыны.
  • Сам факт сустрэчы — прызнаньне грамадзкай вагі гэтых людзей.
  • Лукашэнка вар’яцее ад шматварыянтнасьці сытуацыі. Ён вядзе перамовы з самым уплывовым кланам, які можа яго зьмяніць.
  • Лукашэнка выбраў размаўляць з памяркоўнымі, там не было ні Статкевіча, ні Севярынца — і, дарэчы, Марыі Калесьнікавай.

Цыганкоў:

  • Увесь час Лукашэнка казаў, што няма з кім размаўляць. Зараз знайшлося з кім. Гэта дэманстрацыя слабасьці. Калі б не было такіх шматлікіх пратэстаў, то не прыйшло б у галаву размаўляць з Бабарыкам.
  • Часта НЕХТА нешта прапаноўваў, людзі з гэтым не пагаджаліся. Гэтак жа можа быць з Бабарыкам, калі ён пойдзе на нейкі кампраміс.
  • Калі будзе дасягнуты кампраміс, пры якім Лукашэнка хутка сыйдзе, я гатовы праз 20 гадоў дыскутаваць, ці быў добры той кампраміс.
  • Лукашэнка схільны падманваць, таму да кампрамісу зь ім будзе мала даверу.