Жанчыны з кветкамі на вуліцах. Ціханоўская пагутарыла з мужам, Лукашэнка — з Бабарыкам. Найважнейшае за 10 кастрычніка
У Менску прайшоў «жаночы дэмарш» супраць палітычных рэпрэсій у краіне. У цэнтар гораду выйшлі сотні жанчын з кветкамі.
У падтрымку «жаночага дэмаршу» выйшлі жанчыны ў многіх гарадах Эўропы ў больш чым 20 краінаў. У маршы ў Вільні ўзяла ўдзел былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
Сьвятлана Ціханоўская пагутарыла па тэлефоне з мужам, Сяргеем Ціханоўскім, які сядзіць у турме. Размова трывала 12,5 хвіліны. Гэта была іх першая размова за 4 месяцы, дакладней — за 134 дні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ўпершыню за 4 месяцы пагутарыла з мужам. Пра што яны гаварылі і як стала магчымай размоваАляксандар Лукашэнка 10 кастрычніка наведаў СІЗА КДБ, дзе сустрэўся з палітвязьнямі Віктарам і Эдуардам Бабарыкам, Ліліяй Уласавай, Юрыем Васкрасенскім і іншымі. Тэлеграм-канал «Пул Первого», блізкі да прэс-службы Лукашэнкі, напісаў, што размова са зьняволенымі трывала чатыры з паловай гадзіны. Пра што гаварылі — не вядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сустрэўся з Бабарыкам і іншымі палітвязьнямі ў СІЗА КДБКолькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавірусной інфэкцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 83.023 (552 за апошнія суткі), памёр 891 чалавек (+6), паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Апошні раз такі сутачны прырост (вышэй за 500) выпадкаў інфэкцыі рэгістравалі 22 чэрвеня. 9 кастрычніка, паводле афіцыйнай статыстыкі, было 489 новых выпадкаў і пяць сьмерцяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Упершыню за чатыры месяцы ў Беларусі зарэгістравалі звыш 500 выпадкаў COVID-19 за суткіАнатоль Лябедзька, якога затрымалі 8 кастрычніка і асудзілі на 15 сутак арышту, абвясьціў галадоўку, паведаміла ў Фэйсбуку Аб’яднаная грамадзянская партыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-лідэр АГП Анатоль Лябедзька абвясьціў галадоўкуУ Менску з паслоў краін Эўразьвязу на раніцу 10 кастрычніка засталіся толькі кіраўнікі дыпмісій Аўстрыі і Італіі, паведамляе Tut.by са спасылкай на інфармаваныя крыніцы. Астатніх эўрапейскіх амбасадараў адклікалі ў свае сталіцы для кансультацый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску засталіся паслы толькі дзьвюх эўрапейскіх краін — Аўстрыі і ІталііСёньня, у Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня, у онлайн-фармаце прайшоў фэстываль «Рок за жыцьцё. Музыкі за ўвядзеньне мараторыя на сьмяротнае пакараньне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рок за жыццё». Беларускія зоркі выступілі на канцэрце супраць сьмяротнага пакараньня. ВІДЭА